Duration 8:50

Вялікія Навасёлкі-1. Сядзіба Кастравіцкіх/ Гісторыя без межаў з Лявонам Казаковым | Карані і вытокі

458 watched
0
74
Published 8 Jan 2022

Працягваем нашыя вандроўкі па Беларусі. І сёння зноў у нашым фокусе Мінскае наваколле — вёска Вялікія Навасёлкі, што знаходзіцца прыблізна ў 45-ці кіламетрах ад сталіцы побач з горадам Дзяржынск, які да 1932-га года быў вядомы як Койданава. Гісторыя гэтага населенага пункта – тэма для асобнай размовы. Нашая вандроўка будзе складацца з дзвюх частак. У першай – самыя цікавыя моманты з гісторыі Вялікіх Навасёлкаў, пазнаёмімся з сядзібай рода Кастравіцкіх, а таксама пагаворым увогуле пра шляхецкі род Кастравіцкіх. Ну а ў другой частцы нашага падарожжа вас чакае аповяд пра двух, бадай што самых знакамітых прадстаўнікоў гэтага рода – Каруся Каганца і Гіёма Апалінэра, якія амаль што сінхронна – на мяжы 19–20 стагоддзяў сталі знакавымі асобамі, адпаведна для беларускай ды французскай культураў. У даўнія часы Навасёлкі не падзяляліся на Вялікія ды Малыя. Гэта быў адзіны маёнтак, які з’явіўся на старонках старых дакументаў у 15-ым стагоддзі, як уладанне князёў Гальшанскіх. У 1562-ім годзе з лёгкай рукі ды граматы Жыгімонта Аўгуста ён нават займеў статус мястэчка. У 16 стагоддзі землі Навасёлкаў былі падзеленыя паміж прадстаўнікамі некалькіх шляхецкіх радоў – Гладкіх, Радзівілаў, Аколавых ды некалькіх іншых. Гаспадарамі яны былі неблагімі, вось толькі ў кожнага былі свае погляды на далейшае развіццё гэтых земляў. Таму Навасёлкі не толькі горадам не сталі, але нават з цягам часу падзяліліся на непасрэдна маёнтак Навасёлкі, якія цяпер вядомыя як Вялікія, і аднайменны засценак, які цяпер вёска Малыя Навасёлкі, што знаходзіцца ў пары кіламетраў на поўдзень адсюль. Шляхецкі род Кастравіцкіх вядомы на беларускіх землях з 15 стагоддзя. Яго прадстаўнікі мелі герб Байбуза, ну а першым вядомым з іх быў Іван Кастравіцкі, які быў скарбнікам Мсціслаўскага павета ў 15-ым стагоддзі. З цягам часу род пашырыў свой ўплыў і ў 17-ым стагоддзі займеў немалыя ўладанні ў асноўным на Слонімшчыне. Сядзіба на гэтым месцы існавала і раней. Але менавіта гэтае аблічча, набліжанае да стылістыкі класіцызма, яна набыла падчас перабудовы, што пачалася ў 1820-ым годзе. Перабудова гэтая, дарэчы, не абмяжоўвалася выключна будынкам палацу. У поўнай адпаведнасці з тагачаснай модай вакол сядзібы быў створаны парк з брамай на ўзездзе, мелася стайня ды іншыя гаспадарчыя пабудовы. Так што праца вялася з размахам. Будынак палацу выдатна захаваўся да нашага часу. Зараз тут размешчаная бальніца. Шляхецкі род Кастравіцкіх адзначаўся падкрэслена ліберальным стаўленнем да сваіх сялянаў. У адрозненні ад некаторых іншых тагачасных землеўладальнікаў, яны не ставілі перад сабою мэту выціснуць усе сокі са сваіх падданых. Наадварот яны лічылі, што заможны селянін – гэта ключ для паспяховай працы ўсяго маёнтка. Таму задоўга да адмены прыгоннага права Кастравіцкія адмянілі паншчыну ў сваіх маёнтках, замяніўшы яе дэкватным грашовым падаткам. Так што нядзіўна, што яны карысталіся заслужанай павагай у наваколлі. Ды і гаспадарамі яны былі добрымі. Напрыклад, каб не марнаваць грошы на закупку цэглы, яны пабудавалі ўласны невялікі цагляны завод, які працаваў на мясцовай гліне. Зрэшты, больш падрабязны аповяд пра гэтых асобаў чакайце на наступным тыдні. Ну а сёння надыйшоў час развітвацца. Разам з вамі быў Лявон Казакоў і праект Гісторыя без межаў на Добрым канале. Шчыра віншую вас з Калядамі і навагоднімі святамі. Няхай шчасце, здароўе, удача і каханне не абмінаюць вашыя дзьверы. Да наступных сустрэчаў!!! - Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram: ► https://bydobry.com/https://www.instagram.com/bydobry/https://vk.com/bydobryhttps://www.facebook.com/bydobryhttps://t.me/bydobryby — — — ❗️ У відэа выкарыстоўваліся кампазіцыі С. Бутоўскага: 🔶 фон Средний 🔶 Through The Times Фото: 🔶 Герб Гальшанскіх https://ru.wikipedia.org/wiki/% D0%93%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5#/media/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:POL_COA_Giedroy%C4%87.svg Creative Commons Attribution-Share Alike 3.0 🔶 герб Байбуза https://ru.wikipedia.org/wiki/% D0%91%D0%B0%D0%B9%D0%B1%D1%83%D0%B7%D0%B0_(%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%B1)#/media/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:POL_COA_Bajbuza.svg CC BY-SA 3.0 — — — Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска. Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны. -- Вялікія Навасёлкі-1. Сядзіба Кастравіцкіх/ Гісторыя без межаў з Лявонам Казаковым | Карані і вытокі. Вандроўкі па Беларусі. Лявон Казакоў. Добры канал #ДобрыКанал #Караніівытокі #ЛявонКазакоў #ГісторыяБезМежаў #займальнаягісторыябеларусі #гісторыябеларусі #мінскаенаваколле #беларусь

Category

Show more

Comments - 11